У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю, які будзе адзначацца 2 жніўня. Кіраўнік дзяржавы 9 красавіка падпісаў Указ, якім унесена адпаведнае дапаўненне ва Указ Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
2 жніўня 1994 года была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе ўказам Кіраўніка дзяржавы.
Сёння Камітэт дзяржкантролю - вышэйшы орган фінансавага кантролю краіны. Асноўная задача ведамства - забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці. Гэтыя задачы прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Усе навіны