Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў ад імя Камітэта дзяржкантролю і ад сябе асабіста выказаў спачуванні выконваючай абавязкі Старшыні Падліковай палаты Расіі Галіне Ізотавай, кіраўніку Федэральнай службы па фінансаваму маніторынгу Расіі Юрыю Чыханчыну і брацкаму расійскаму народу ў сувязі з актам тэрарызму ў канцэртнай зале "Крокус Сіці Хол".
"Глыбока ўзрушаны весткай аб зверскім тэракце, ахвярамі якога сталі невінаватыя мірныя людзі. Шчыра спачуваем родным, блізкім, сем'ям загінуўшых. Жадаем найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Упэўненыя, што ўсе, хто мае дачыненне да гэтага, панясуць заслужанае пакаранне".
Усе навіны