Да памятнага каменя леглі кветкі ад Старшыні Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава, работнікаў кантрольнага ведамства і органаў фінансавых расследаванняў. Памяць ахвяр генацыду беларускага народа ўшанавалі хвілінай маўчання.
На гэтым месцы, што за некалькі кіламетраў ад вёскі Малы Трасцянец, адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзян – не толькі жыхароў Беларусі, але і дэпартаваных з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Тут было знойдзена 34 ямы-магілы, некаторыя да 50 метраў у даўжыню.
Мемарыяльны комплекс «Благаўшчына» адкрыты ў 2018 годзе.
Усе навіны