Работнікі Камітэта дзяржкантролю разам з кіраўніком кантрольнага ведамства Васілём Герасімавым азнаёміліся з раней невядомым месцам масавага пахавання мірных грамадзян і ваеннапалонных у гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўрочышчы Уручча.
Паводле архіўных звестак з 1941 па 1944 гады нямецка-фашысцкія акупанты звозілі сюды і расстрэльвалі мірных жыхароў, а таксама вайскоўцаў з Мінска і яго наваколля. Усяго з 2021 года на тэрыторыі дадзенага ляснога масіва выяўлена 13 ям-магіл, з іх 11 - у 2023 годзе. У ямах знойдзены астанкі людзей, кулі і гільзы да агнястрэльнай зброі, а таксама асабістыя рэчы забітых.
У час наведвання месца пахавання прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Беларусі расказаў актуальную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, працэсуальных дзеяннях і мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўрочышчы Уручча, звязаных з расследаваннем крымінальнай справы, пошуку іншых месцаў масавага пахавання мірных грамадзян.
Усе навіны