Баранавіцкім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў спынена супрацьпраўная дзейнасць камерцыйнай кампаніі, якая займалася рэалізацыяй увезеных з Еўрасаюза легкавых аўтамабіляў прэміум-класа, пры гэтым не плаціла падаткі.
Устаноўлена, што фактычны ўласнік кампаніі сумесна з дырэктарам у 2023 годзе набылі на тэрыторыі Еўрасаюза праз падкантрольную пасрэдніцкую польскую структуру 10 легкавых аўтамабіляў прэміум-класа. У далейшым аўтамабілі былі ўвезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і рэалізаваны грамадзянам і суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым у нашай краіне аўтамабілі афармляліся на падстаўных фізічных асоб, у тым ліку якія маюць права на кампенсацыю мытных пошлін і падаткаў, што выплачваюцца пры ўвозе транспартных сродкаў.
Атрыманая ад рэалізацыі аўтамабіляў выручка ва ўліку кампаніі не адбівалася, а падаткі з яе кампаніяй не вылічаліся і не выплачваліся. Нанесены дзяржаве ўрон склаў больш як 465 тыс. рублёў.
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні да фігурантаў узбуджана крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне.
Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК
Усе навіны