Пасяджэнне калегіі правёў Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, мерапрыемства прайшло з удзелам намеснікаў Прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка і Леаніда Зайца, якія курыруюць прамысловасць і агракомплекс. Таксама былі запрошаны кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў і вядучых прадпрыемстваў рэспублікі.
Разгляд гэтага пытання мае асаблівую актуальнасць з улікам таго, што наступны год у Беларусі аб'яўлены Годам якасці.
У ходзе пасяджэння разгледжаны вынікі выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў гэтай сферы. Вызначаны напрамкі далейшай работы міністэрстваў і падведамасных прадпрыемстваў па павышэнню якасці выпускаемай прадукцыі, устараненню выяўленых Камітэтам дзяржкантролю недахопаў.
Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі як на знешніх рынках, так і ўнутры краіны.
Камітэтам дзяржкантролю выпрацаваны комплекс мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі і яе сэрвіснага абслугоўвання. Адно з такіх мерапрыемстваў - распрацоўка «электроннага пашпарта» тэхнікі для фіксацыі тэхнічнай інфармацыі на працягу ўсяго «жыццёвага цыклу»: ад канвеера да сэрвіснага абслугоўвання.
Усе навіны