Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка, звязаная з ухіленнем ад выплаты падаткаў.
Як устанавілі работнікі фінансавай міліцыі, гродзенскі індывідуальны прадпрымальнік зарэгістраваў 4 суб'екты гаспадарання (трох індывідуальных прадпрымальнікаў і адну юрыдычную асобу), якія прыкрываюць фактычную дзейнасць прадпрымальніка па здачы ў арэнду 26-ці аб'ектаў нерухомай маёмасці ў мэтах зніжэння падатковай нагрузкі. Паміж створанымі суб'ектамі, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, штучна размяркоўвалася дзейнасць і выручка самога індывідуальнага прадпрымальніка.
У выніку прымянення схемы "драбнення бізнесу", накіраванай на ўхіленне ад выплаты падаткаў і неабгрунтаванае выкарыстанне прэферэнцый спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, прадпрымальнік ухіліўся ад выплаты падаткаў на суму больш за 1,2 млн. рублёў.
Па дадзеным факце ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.243 Крымінальнага кодэкса.
Падчас праведзеных вобыскаў канфіскаваны дакументы, аргтэхніка, чарнавыя запісы, якія сведчаць аб супрацьпраўнай дзейнасці фігуранта. Накладзены арышт на маёмасць індывідуальнага прадпрымальніка на суму больш за 14,5 млн. рублёў (аб'екты нерухомасці, транспартныя сродкі і іншую маёмасць).
Усе навіны