Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная / Пресс-центр / Публикации о КГК

Незаконны метал

У Магілёўскай вобласці выкрылі злачынную групу, якая займалася незаконнай дзейнасцю, звязанай з набыццём, нарыхтоўкай лому і адходаў чорных металаў. — Арганізатарам і каардынатарам дзейнасці выступіў 40-гадовы кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі з Клічаўскага раёна, а памочнікам — 28-гадовы былы работнік гаспадаркі, які часова не працуе, — удакладніў начальнік арганізацыйна-інспектарскага аддзела УДФР КДК Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — Адзін займаўся нарыхтоўкай лому на асабістым падворку, другі — транспарціроўкай і рэалізацыяй. Незаконна набыты метал здавалі ў арганізацыю па нарыхтоўцы другаснай сыравіны, а грошы фермер выкарыстоўваў у гаспадарчай дзейнасці. Распачата крымінальная справа па фактах незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і легалізацыі матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам.
Читать все новости