Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Савет кіраўнікоў ВОФК дзяржаў-удзельніц СНД

У лістападзе 2000 года па ініцыятыве Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі ў Маскве адбылася нарада кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Украіны.

У сваіх выступленнях усе ўдзельнікі нарады заявілі пра наспелую неабходнасць каардынацыі дзейнасці ВОФК СНД з улікам геапалітычных асаблівасцей рэгіёну з тым, каб садзейнічаць у рамках сваіх канстытуцыйных паўнамоцтваў сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзяржаў - удзельніц СНД і ўмацаванню іх эканамічнага супрацоўніцтва.

У выніку плённага і грунтоўнага абмену думкамі было вырашана стварыць Савет кіраўнікоў ВОФК дзяржаў - удзельніц СНД як форум аднадумцаў з мэтай умацавання іх узаемадзеяння.

На нарадзе, якая насіла характар устаноўчай сесіі, быў прыняты Зварот да Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, у якім абгрунтоўвалася неабходнасць аб’яднання намаганняў па павышэнню якасці супрацоўніцтва ВОФК СНД.

Сярод прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва былі вылучаны сумесная распрацоўка прынцыпова важных тэарэтычных і практычных пытанняў дзяржаўнага фінансавага кантролю рэгіянальнага характару, узаемны абмен ідэямі, вопытам і інфармацыяй, правядзенне сумесных і паралельных двухбаковых і шматбаковых кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, садзейнічанне прафесійнаму навучанню і павышэнню кваліфікацыі кадраў.

Статутныя дакументы Савета: