Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Асобам, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі

У адпаведнасці з арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння" пад асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі маюцца на ўвазе:

  • Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, адкрытае акцыянернае таварыства “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”;
  • прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер;
  • таварныя біржы;
  • асобы, якія ажыццяўляюць гандаль каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі;
  • ламбарды, пункты скупкі;
  • страхавыя арганізацыі і страхавыя брокеры;
  • арганізатары латарэй і электронных інтэрактыўных гульняў;
  • натарыусы;
  • арганізацыі, якія аказваюць рыэлтарскія паслугі і бяруць удзел у аперацыях, звязаных з купляй-продажам нерухомай маёмасцi для свайго кліента;
  • аўдытарскія арганізацыі, аўдытары, якія ажыццяўляюць дзейнасць у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць прафесійныя паслугі па вядзенню бухгалтарскага ўліку і складання бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці, звязаныя са здзяйсненнем ад імя і (або) па даручэнні кліента фінансавых аперацый;
  • арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і адвакацкія бюро, якія аказваюць юрыдычныя паслугі (юрыдычную дапамогу), звязаныя са стварэннем арганiзацый або ўдзелам у кіраванні імі, набыццём або продажам прадпрыемства як маёмаснага комплексу, выкананнем фiнансавых аперацый і (або) кіраваннем грашовымі сродкамі або іншай маёмасцю ад імя і (або) па даручэнні кліента;
  • аператары паштовай сувязi;
  • арганізатары азартных гульняў;
  • арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю;
  • лізінгавыя арганізацыі;
  • мікрафінансавыя арганізацыі;
  • форэкс-кампаніі, Нацыянальны форэкс-цэнтр.

Фінансавыя аперацыі, якія падлягаюць асабліваму кантролю, рэгіструюцца ў спецыяльным фармуляры асобай, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі.

Спецыяльны фармуляр прадстаўляецца ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу ў выглядзе электроннага дакумента не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём ажыццяўлення фінансавай аперацыі.