Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Дэпартамент фінансавых расследаванняў / Прыём на службу

Прыём на службу

У адпаведнасці з Палажэннем аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. N 660 (далей - Палажэнне аб праходжанні службы), на службу ў органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (далей - органы фінансавых расследаванняў) прымаюцца па кантракце аб службе:

на добраахвотнай аснове грамадзяне, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўню адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы фінансавых расследаванняў;

грамадзяне, якім у годзе паступлення спаўняецца 17 гадоў, але не старэйшыя за 25 гадоў, якія паступаюць па напрамках Камітэта дзяржаўнага кантролю, якiя выдаюцца ва ўстанову Міністэрства ўнутраных спраў, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі, на дзённую форму атрымання адукацыі і прайшлі па конкурсу. Пасля залічэння ва ўстаноўленым парадку на навучанне ва ўстанову адукацыі МУС названыя грамадзяне называюцца курсантамі.

На пасады радавога і малодшага начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў, а на пасады сярэдняга і старэйшага кіруючага складу органаў фінансавых расследаванняў - не старэйшыя за 30 гадоў. На названыя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэй адпаведна 25 і 30 гадоў, калі да моманту дасягнення гранічнага ўзросту знаходжання на службе яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў.

У дачыненні да грамадзяніна, які прымаецца на службу, праводзіцца спецыяльная праверка, а таксама апытанне з выкарыстаннем паліграфа.

Для вызначэння прыгоднасці грамадзяніна па стане здароўя да службы ў органах фінансавых расследаванняў, а таксама яго індывідуальных псіхалагічных і псіхафізіялагічных якасцяў праводзяцца медыцынскі агляд грамадзяніна і прафесійны псіхафізіялагічны адбор ваенна-ўрачэбнымі камісіямі органаў унутраных спраў.

Грамадзяне не могуць быць прыняты на службу ў выпадку:

здзяйснення раней злачынства;

неадпаведнасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 11 і 12 Палажэння аб праходжанні службы;

прызнання іх недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымi рашэннем суда, якое ўступіла у законную сілу;

адмовы ад праходжання спецыяльнай праверкі або працэдуры афармлення допуску да звестак, што складаюць дзяржаўныя сакрэты;

адмовы ад прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці або наўмыснага ўказанні ў ёй няпоўных цi недакладных звестак;

наяўнасцi пацверджанага заключэннем ваенна-ўрачэбнай камісіі органаў унутраных спраў захворвання, якое перашкаджае выкананню імі службовых абавязкаў.

Для работнікаў, упершыню прынятых на службу, усталёўваецца папярэдняе выпрабаванне на тэрмін ад трох месяцаў да аднаго года, на працягу якога яны павінны пацвердзіць сваю адпаведнасць пасаддзе, на якую яны прызначаюцца.

Пры нездавальняючым вынiку папярэдняга выпрабавання работнік звальняецца з органаў фінансавых расследаванняў.

Пасады радавога і малодшага начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў камплектуюцца на кантрактнай аснове грамадзянамі, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю, а таксама грамадзянамі з вышэйшай альбо сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія не маюць воінскіх званняў афiцэраў запасу на кантрактнай аснове.

Пасады сярэдняга і старэйшага кіруючага складу органаў фінансавых расследаванняў камплектуюцца на кантрактнай аснове грамадзянамі, якія маюць вышэйшую, як правіла, юрыдычную або эканамічную адукацыю.

Для атрымання неабходнай інфармацыі трэба звяртацца ў кадравыя апараты ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па абласцях, па Мінскай вобласці і г.Мінску па адрасах:

УДФР па Брэсцкай вобласці г.Брэст, вул.Міцкевіча, 3
+375 162 35-24-77, 35-24-99
УДФР па Віцебскай вобласці г.Віцебск, вул.Праўды, 18
+375 212 63-37-18, 63-36-29
УДФР па Гомельскай вобласці г.Гомель, Інтэрнацыянальны праезд, 13
+375 232 33-93-03, 33-93-21
УДФР па Гродзенскай вобласці г.Гродна, вул.Карбышава, 15
+375 152 74-11-20, 74-11-19
УДФР па Мінскай вобласці і г.Мінску г.Мінск, вул.П.Броўкі, 3 к.2
+375 17 294-94-33, 331-47-49
УДФР па Магілёўскай вобласці г.Магілёў, вул.Ціміразеўская, 29
+375 222 41-10-13, 41-00-86

Прыём кандыдатаў усімі кадравымі апаратамі ажыццяўляецца з 9:00 да 18:00, абед з 13:00 да 14:00.