Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Камітэт / Кіраўніцтва

Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

Герасімаў Васіль Мікалаевіч

220030, г. Мінск, вул. К.Маркса, 3
тэл. прыёмнай 327 40 39

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Мінску.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2014 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1997 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела заканадаўства Упраўлення заканадаўства і міжнародных адносін Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, у 1999 годзе прызначаны начальнікам гэтага аддзела, у 2000 годзе - начальнікам Упраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

У 2003-2012 гадах працаваў начальнікам галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2012-2016 гадах - старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

У 2016 годзе прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці, у 2017 годзе - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Брэсцкай вобласці.

З верасня 2018 года займаў пасаду намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

11 чэрвеня 2019 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны першым намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” і ордэнам Пашаны.