Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Камітэт / Кіраўніцтва

 Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

Баско Дзмітрый Вікенцьевіч

220030, г. Мінск, вул. К.Маркса, 3
тэл. прыёмнай 226 05 98

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў г. Мінску.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, у 2017 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, дзе працаваў на пасадзе выкладчыка і асістэнта кафедры маркетынгу.

З чэрвеня 1999 года - у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Працаваў на пасадзе вядучага, галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка, начальніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

З 2002 па 2005 гады - саветнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

З 2005 па 2008 гады з’яўляўся намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

З 2008 па 2013 гады займаў пасаду начальніка сакратарыята Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

З 2013 года - старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

11 чэрвеня 2019 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.