Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Планы праверак / Планы праверак

Планы праверак

З 1 студзеня 2019 г. у практыку кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ўведзена сістэма выбарачных праверак, заснаваная на ацэнцы ступені рызыкі ўчынення суб’ектам гаспадарання парушэнняў заканадаўства і ступені іх магчымых негатыўных наступстваў.

Адбор суб’ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак ажыццяўляецца на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі для адбору правяраемых суб’ектаў пры правядзенні выбарачнай праверкі (далей - крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі). Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі вызначаюцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі ў адпаведнасці з методыкай фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2018 г. № 43, і ўзгадняюцца з Міжведамасным саветам па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.

Інфармацыя аб зацверджаных умовах ацэнкі ступені рызыкі размешчана на афіцыйных сайтах кантралюючых (наглядных) органаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Планы выбарачных праверак фармуюцца органамі Камітэта дзяржаўнага кантролю на паўгоддзе на падставе прадстаўленых рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, органамі Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратурай, Нацыянальным банкам, Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным статыстычным камітэтам, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз, Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей - дзяржаўныя органы) зводных планаў праверак, якія ўключаюць праверкі, што праводзяцца названымі дзяржаўнымі органамі, іх структурнымі падраздзяленнямі, тэрытарыяльнымі органамі, падпарадкаванымі арганiзацыямi, якiя з’яўляюцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі.

Дабаўленне ў сфармаваныя планы выбарачных праверак новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне да уключанай у план праверкі кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўца па праверцы не дапускаецца. Унясенне змяненняў магчыма толькі ў выпадку выключэння праверкі, выключэння кантралюючага (нагляднага) органа са складу выканаўцаў праверкі, пры змене месяца пачатку яе правядзення.

Планы выбарачных праверак размяшчаюцца на афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт адпаведна не пазней за 15 снежня года, які папярэднічае году правядзення праверкі, і 15 чэрвеня года, у якім плануецца правядзенне праверкі. У выпадку ўнясення змяненняў рэдакцыі названых планаў абнаўляюцца штотыдзень па чацвяргах.

Размешчаныя на зазначаным сайце планы выбарачных праверак прымаюцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі да выканання.


Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для адбору правяраемых суб’ектаў пры правядзенні выбарачных праверак