Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Дэпартамент фінансавых расследаванняў / Навіны ДФР

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Браслаўскага раёна неабгрунтавана заніжаў работнікам зарплату

Дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства Браслаўскага раёна неабгрунтавана заніжаў работнікам зарплату, каб схаваць наяўную запазычанасць па яе выплаце і пазбегнуць прыцягнення да адказнасці. Гэты факт выяўлены Наваполацкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці пры праверцы сельгаспрадпрыемства, якое займаецца развядзеннем буйной рагатай жывёлы і вырошчваннем збожжавых культур.

Высветлілася, што ў 2016-2018 гадах дырэктар даваў незаконныя ўказанні работнікам бухгалтэрыі аб унясенні недакладных звестак у дакументы аб налічэнні заработнай платы работнікам прадпрыемства - як следства, яе неабгрунтавана прыніжалі. Прычым налічаныя сумы былі ніжэй за памер месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўлены ўрадам.

У выніку 150 работнікам сельгаспрадпрыемства недаплачаны заробак на агульную суму больш за 180 тыс. рублёў.

За перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы, пракуратурай г. Наваполацка ў адносінах дырэктара сельгаспрадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса.  
Чытаць усе навіны