Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

25.05.2020

Значныя навацыі ўнесены ў заканадаўства ў сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму


У Рэспубліцы Беларусь прыняты Закон ад 13 мая 2020 г. № 14-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння», які ўступіць у сілу праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Названы Закон апублікаваны 19 мая 2020 года на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Змены распрацаваны сумесна Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам юстыцыi і іншымі дзяржаўнымі органамі.
Законам уносіцца шэраг значных навацый у сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння.
У прыватнасці, прадугледжана стварэнне міжведамаснай камісіі па каардынацыі дзеянняў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі нацыянальнай супрацьадмывачнай сістэмы (больш за 15 міністэрстваў і ведамстваў). Наяўнасць такога механізму неабходна для дэталёвай прапрацоўкі і ўзгодненасці рашэнняў у сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.
Пашыраны спіс суб'ектаў, якiя выконваюць патрабаванні заканадаўства аб барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Да прыняцця Закона ён уключаў 17 катэгорый асоб, у тым ліку банкі, лізінгавыя і страхавыя арганізацыі, форэкс-кампаніі, аператараў паштовай сувязі, натарыусаў, аўдытараў, рэгістратараў нерухомасці. З прыняццем Закона спіс дапоўнены спецыяльнымі фінансавымі арганізацыямі, кіруючымі арганізацыямі інвестыцыйных фондаў, падатковымі кансультантамі, крыптабіржамі, крыптаабменнікамі і іншымі рэзідэнтамі ПВТ, якія ажыццяўляюць дзейнасць з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў). Пры гэтым кантроль над крыптабіржамі, крыптаабменнікамі і іншымі рэзідэнтамі ПВТ у сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму будзе ажыццяўляць ДУ «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».
У Законе прадугледжаны такія перадавыя для Рэспублікі Беларусь механізмы, як аддаленае ўстанаўленне і пацвярджэнне асобы кліента, а таксама магчымасць завяршэння гэтых працэсаў у разумныя тэрміны, якія не ствараюць рызык у сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Таксама ў Законе замацаваны абавязак юрыдычных асоб вызначаць сваіх бенефіцыярных уладальнікаў (фізічных асоб, якія ажыццяўляюць кантроль за імі), мець актуальную і дакладную інфармацыю пра іх, захоўваць атрыманую інфармацыю і прадстаўляць яе дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у адпаведнасці з заканадаўствам у сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.
Акрамя таго, заканадаўцам прадугледжаны палажэнні, накіраваныя на павышэнне адкрытасці звестак аб дзейнасці некамерцыйных арганізацый (фонды, грамадскія аб'яднанні і іншыя), у мэтах процідзеяння іх магчымаму ўключэнню ў фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці і адмыванне злачынных даходаў.
Прыняцце Закона будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці сістэмы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму Рэспублікі Беларусь і збліжэнню заканадаўства нашай краіны з міжнароднымі стандартамі ў гэтай сферы.

Усе навіны