Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

05.03.2021

Васіль Герасімаў прыняў удзел у рабочай паездцы кіраўніка дзяржавы на ААТ «Мотавела»



Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел 5 сакавіка 2021 года ў рабочай паездцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на вытворчую пляцоўку на Партызанскім праспекце ў Мінску, дзе размешчаны ТАА «Мотавелазавод» і ААТ «Мотавела».
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектывах развіцця айчыннай мотавелатэхнікі і прапановах па далейшым выкарыстанні вытворчай пляцоўкі ААТ «Мотавела».
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў па-гаспадарску, па-народнаму падыходзіць да развіцця гэтага прадпрыемства, дзе ў цяперашні час ёсць шмат незадзейнічаных тэрыторый.
Кіраўнік дзяржавы даручыў кіраўніку Камітэта дзяржкантролю яшчэ раз прааналізаваць неабходнасць зносу тых ці іншых будынкаў, каб не падыходзіць да гэтага пытання агулам. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба абгрунтавана выкарыстоўваць гэтую вялікую тэрыторыю, размешчаную практычна ў цэнтры Мінска. Тым больш што некаторыя будынкі на працягу многіх гадоў фармуюць гістарычнае аблічча сталіцы ўздоўж Партызанскага праспекта.

Усе навіны