21.05.2020
Васіль Герасімаў прыняў удзел у адкрыцці пелетнага завода ў Барысаўскім раёне
Магутнасць новай вытворчасці складае 30 тыс. т пелет у год. Будаўніцтва завода праводзілася за ўласныя сродкі Барысаўскага лясгаса з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў.
Будаўніцтва 6 пелетных заводаў у сістэме Мінлясгаса вядзецца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Кантроль за ходам выканання работ ажыццяўляе Камітэт дзяржкантролю.