Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

29.01.2020

Васіль Герасімаў правядзе 31 студзеня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме

Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў правядзе 31 студзеня 2020 года з 12.30 да 14.00 у Дзятлаўскім райвыканкаме прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Жыхарам Дзятлаўскага раёна дадзена магчымасць выказаць прапановы па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, паведаміць першаму намесніку кіраўніка кантрольнага ведамства аб фактах парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, падзяліцца сваім меркаваннем аб рабоце службовых асоб выканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый, кантралюючых і наглядных органаў, а таксама звярнуцца з іншымі пытаннямі, якія адносяцца да кампетэнцыі Камітэта дзяржкантролю.

Будзе прааналізаваны кожны зварот, дадзена аб'ектыўная ацэнка выкладзеным фактам. Асаблівая ўвага будзе нададзена канструктыўным прапановам грамадзян.

Звярнуцца на прамую лінію можна па тэлефоне 8(01563) 61 2 51.

Папярэдні запіс на асабісты прыём вядзецца па тэлефоне 8(01563) 61 2 51. 

Усе навіны