Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

15.06.2020

У планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе 2020 года ўключаны 2291 суб'ект


Камітэтам дзяржаўнага кантролю сфармiраваны планы выбарачных праверак у абласцях і г. Мінску на другое паўгоддзе 2020 года.
У працэсе планавання было прааналізавана 20 973 суб'екта гаспадарання. Па выніках аналізу высокая ступень рызыкі прысвоена 6 470 суб'ектам (30,8%). З іх у планы выбарачных праверак уключаны 2 291 суб'ект (35,4% ад колькасці суб'ектаў з высокай ступенню рызыкі). Пры гэтым 251 суб'ект будзе правераны ў рамках сумесных праверак.
Усяго на другое паўгоддзе 2020 года запланавана 2 598 праверак, з іх 1 839 (71%) - надзорныя (гэта праверкі пытанняў, якія тычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян i навакольнага асяроддзя).
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС - 670 (26% ад агульнай колькасці), Мінпрацы і сацабароны - 491 (19%), Дзяржстандарту - 267 (10%), Мінпрыроды - 241 (9%), Мінфіна - 206 (8%). Органамі пракуратуры і Камітэта дзяржкантролю запланавана адпаведна 70 (2,7%) і 62 праверкі (2,4%).
У планы выбарачных праверак на другое паўгоддзе бягучага года ў г. Мінску ўключана 322 праверкі, у Брэсцкай вобласці - 405, у Віцебскай - 304, у Гомельской- 408, у Гродзенскай - 334, у Мінскай - 487, у Магілёўскай вобласці - 338.
Планы выбарачных праверак размешчаны 15 чэрвеня на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Усе навіны