Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

15.12.2020

У планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2021 года ўключана 3 060 суб'ектаў




Камітэтам дзяржаўнага кантролю сфармаваны планы выбарачных праверак у абласцях і г. Мінску на першае паўгоддзе 2021 года.
У працэсе планавання было прааналізавана 18 133 суб'екта гаспадарання. Па выніках аналізу высокая ступень рызыкі прысвоена 6 346 суб'ектам (35%). З іх у планы выбарачных праверак уключана 3 060 суб'ектаў (48% ад ліку суб'ектаў з высокай ступенню рызыкі). Пры гэтым 436 суб'ектаў будзе праверана ў рамках сумесных праверак.
Усяго на першае паўгоддзе 2021 года запланавана 3 607 праверак, з іх 2 715 (75%) - надзорныя (гэта праверкі пытанняў, якія тычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян i навакольнага асяроддзя). Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС - 971, Мінпрацы і сацабароны - 545, Міністэрства аховы здароўя - 409, Мінпрыроды - 338, Дзяржстандарта - 324, Мінфіна - 230, МПЗ - 226. Органамі пракуратуры і Камітэта дзяржкантролю запланавана адпаведна 62 і 66 праверак.
У планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2021 года ў г. Мінску ўключана 410 праверак, у Брэсцкай вобласці - 484, у Віцебскай - 486, у Гомельскай - 548, у Гродзенскай - 458, у Мінскай - 696, у Магілёўскай вобласці - 525.
Планы выбарачных праверак размешчаны 15 снежня на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Усе навіны