Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

01.03.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка 2021 г. прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава.
На сустрэчы Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніком кантрольнага ведамства вынікі мінулага года і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву. Так, асаблівая ўвага павінна быць нададзена расходаванню бюджэтных сродкаў і распараджэнню дзяржуласнасцю, кантролю за выплатай заработнай платы і цэнаўтварэннем, а таксама барацьбе з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Камітэт дзяржкантролю шмат працуе з рэальным сектарам эканомікі, у тым ліку па выкананні падатковага заканадаўства.
Кіраўніку дзяржавы даложана аб прымаемых мерах па спыненні выплаты заробку «ў канвертах», пра сітуацыю з аб'ектамі незавершанага будаўніцтва.
Што тычыцца кантролю за цэнаўтварэннем, то, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, КДК павінен тут выконваць канцэптуальную ролю.
Па даручэнні Прэзідэнта Камітэт дзяржаўнага кантролю з іншымі дзяржорганамі працягвае кантроль за цэнамі на харчовыя тавары і лекавыя сродкі.
Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ў Васіля Герасімава сітуацыяй у Брэсцкай вобласці, за якую кіраўнік кантрольнага ведамства адказвае ў якасці ўпаўнаважанага Прэзідэнта па гэтым рэгіёне.

Усе навіны