Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

29.07.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Іванам Тэртэлем


Аляксандр Лукашэнка вызначыў два пытанні. Першае — стан спраў у Камітэце дзяржкантролю. «Думаю, за гэты час вы ўжо разабраліся са структурай там і з кадрамі пазнаёміліся. Вашы ўражанні ў сувязі з гэтым?» — пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы ў Івана Тэртэля.
Другое пытанне звязана з дадатковым даручэннем. «У нас кіраўнік КДК заўсёды адказваў за Віцебскую вобласць, ну і лес (лясная галіна. — Заўвага) у яго быў. Думаю, гэта вам усё блізка, — сказаў Прэзідэнт. — Таму я хацеў бы, каб вы паехалі ў Віцебскую вобласць, разабраліся там ў сітуацыі і былі ўпаўнаважаным Прэзідэнта па гэтым рэгіёне».
Па выніках працоўнай сустрэчы Іван Тэртэль расказаў, што Прэзідэнту было даложана аб выніках дзейнасці, перспектывах развіцця кантрольнага ведамства. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што дзяржаўны кантроль павінен мець папераджальны, прафілактычны характар.
Адносна курыравання развіцця Віцебскай вобласці Старшыня КДК сказаў: «Ёсць даручэнне займацца гэтым пытаннем, будзем працаваць, дапамагаць мясцовым органам улады ў развіцці эканомікі, вырашэнні іншых праблемных аспектаў. Акрамя таго, даручана займацца пытаннямі развіцця лясной гаспадаркі. Будзем глядзець, якія напрамкі развіваць і як атрымаць найбольшы эфект ад лясных рэсурсаў для эканомікі Беларусі ў цэлым», - рэзюмаваў кіраўнік КДК.

Усе навіны