Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

23.12.2020

Праверачная нагрузка на суб'екты прадпрымальніцтва за студзень-лістапад знізілася на 25%


Пасяджэнне Міжведамаснага савета па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці адбылося 23 снежня 2020 года ў Камітэце дзяржаўнага кантролю. Яно прайшло пад старшынствам выконваючага абавязкі кіраўніка кантрольнага ведамства Васіля Герасімава ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Асноўнае пытанне парадку дня пасяджэння - аналіз стану кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў 2020 годзе.
На пасяджэнні адзначана, што ў бягучым годзе праверачная нагрузка на суб'екты прадпрымальніцтва мінімізавана ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам. Усяго кантралюючымі (нагляднымі) органамі ў студзені-лістападзе 2020 года праведзена 5952 праверкі (на 25% менш, чым у студзені-лістападзе 2019 года). Прычым колькасць выбарачных праверак скарацілася на 1737 (на 32%), пазапланавых - на 276 (на 11%).
За студзень-верасень бягучага года праведзена 100,1 тыс. маніторынгаў, што на 28,3 тыс. (на 22%) менш у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года.
На пасяджэнні абмеркаваны план работы Міжведамаснага савета на 2021 год.

Усе навіны