Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

13.07.2020

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у 15-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў фінансавых разведак СНД


З улікам уведзеных абмежавальных мер, звязаных з пандэміяй, 15-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СРПФР) адбылося ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.
Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам cтаршыні Савета, дырэктара Федэральнай службы па фінансавым маніторынгу Юрыя Чыханчына.
Ад Рэспублікі Беларусь членам названага Савета з'яўляецца дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Вячаслаў Рэут.
У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні рэалізацыі міждзяржаўных праграм СНД па барацьбе з злачыннасцю, падведзены прамежкавыя вынікі і абмеркаваны далейшыя напрамкі супрацоўніцтва па выяўленні і спыненні дзейнасці прафесійных пляцовак па адмываннi грошай, міжнародных тэрарыстычных арганізацый, якія дзейнічаюць на прасторы СНД.
У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва адзначаны супрацьдзеянне выклікам і пагрозам у крыптавалютным асяроддзі і стварэнне міжнароднага цэнтра ацэнкі рызык адмывання грошай і фінансавання тэрарызму з нацыянальнымі сегментамі у дзяржавах-членах Савета і абмену адпаведнай інфармацыяй.
У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні пашырэння нармацыйна-прававой базы супрацоўніцтва.
Пры станоўчай дынаміцы эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце чарговае 16-е пасяджэнне СРПФР адбудзецца ў лістападзе 2020 года ў Рэспубліцы Узбекістан.

Усе навіны