30.01.2020
Парушэнні парадку завяршэння знешнегандлёвых аперацый выяўлены ў 2019 годзе ў 25 арганізацыях Магілёўскай вобласці
Прапанавана прыняць меры па спагнаннi з нядобрасумленных контрагентаў накладзеных Камітэтам дзяржкантролю штрафаў і прадугледжаных кантрактамі няўстоек, а таксама па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым.
Варта адзначыць, што пратэрмінаваная запазычанасць замежных контрагентаў перад прадпрыемствамі Магілёўшчыны павялічылася за студзень-лістапад мінулага года на 10,1 млн. рублёў (на 21,1%) і склала на 1 снежня 2019 года 58 млн. рублёў. Звыш 60% запазычанасці лічыцца за замежнымі партнёрамі арганізацый г. Бабруйска.
Выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні своечасовага завяршэння знешнегандлёвых аперацый знаходзіцца на пастаянным кантролі.