Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

26.11.2020

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян за 9 месяцаў аштрафаваны 78 фізічных і юрыдычных асоб



У органы Камітэта дзяржаўнага кантролю за 9 месяцаў 2020 года паступіла 8519 пісьмовых і 1429 вусных зваротаў грамадзян. Па выніках разгляду зваротаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 78 фізічных і юрыдычных асоб, да дысцыплінарнай - 176 работнікаў, вызвалены ад займаемай пасады 9 чалавек. Узбуджаны 3 крымінальныя справы.
У студзені-верасні бягучага года ўзрасла колькасць зваротаў у цэнтральны апарат Камітэта дзяржкантролю, якія тычацца працоўных адносін (на 52,7%), дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый (на 21%), дзяржаўных, выканаўча-распарадчых органаў (на 8,9%), жыллёва-камунальнай гаспадаркі (на 8,5%). У Камітэты дзяржкантролю Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей паступіла больш зваротаў па камунальна-бытавых пытаннях, у Камітэты дзяржкантролю Брэсцкай і Мінскай абласцей - адносна дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый.
Рост колькасці зваротаў па гэтых напрамках тлумачыцца ўвядзеннем новых умоў аплаты працы для работнікаў бюджэтных арганізацый, выплат стымулюючага характару для медыцынскіх работнікаў. Акрамя таго, гэта звязана з фармалізмам, марудлівасцю асобных службаў і работнікаў, асабліва ў сістэме ЖКГ. Многія заяўнікі адзначалі, што спачатку звярталіся ў мясцовыя органы, жыллёвыя службы, аднак вычарпальныя меры рэагавання не былі прыняты.
За 9 месяцаў гэтага года прадстаўнікі органаў Камітэта дзяржкантролю правялі 129 «гарачых ліній» па актуальных тэмах.

Усе навіны