Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

03.09.2021

Па выніках праверак КДК ўведзена забарона на ўвоз і рэалізацыю ў Беларусі 15 найменняў няякасных імпартных мыйных сродкаў


Дзяржкантралеры вывучылі сітуацыю з якасцю і бяспекай імпартных пральных парашкоў і геляў, якiя рэалізуюцца ў Брэсцкай вобласці. Па выніках праверкі і праведзеных выпрабаванняў 15 найменняў прадукцыі прызнаны не адпаведнымі патрабаванням ДАСТ «Сродкі для мыцця. Агульныя тэхнічныя ўмовы».
Варта адзначыць, што ўсе рэалізуемыя на тэрыторыі рэспублікі пральныя парашкі, гелі, пасты, таблеткі павінны адпавядаць патрабаванням дзяржаўных стандартаў па паказчыках пенаабразуючай і мыйнай здольнасці. У прыватнасці, для парашкоў паказчык мыйнай здольнасці усталяваны не ніжэй за 85%, для геляў - 60%.
Работнікі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці сумесна са спецыялістамі Дзяржстандарту канфіскавалі для экспертызы ў дзвюх гандлёвых сетках 16 найменняў імпартных мыйных сродкаў. Вынікі выпрабаванняў паказалі, што 15 з іх не адпавядалі патрабаванням.
Так, мыйная здольнасць нямецкіх геляў HERR KLEE C.G. COLOR, HERR KLEE C.G. UNIVERSAL апынулася ў 2 разы ніжэй нарматыўнага значэння, пенаабразуючая здольнасць гэтых сродкаў для мыцця таксама не адпавядала патрабаванням. Мыйная здольнасць 6 найменняў чэшскіх, нямецкіх і польскіх парашкоў (ZICO universal, ZICO color, PUROX COLOR, ROBETA «Горная кветка», WASCHEMEISTER UNIVERSAL, Alpix Color) склала 51,2-80,5%, а польскіх парашкоў Gaska UNIWERSALNY і Gaska DO KOLORU - усяго толькі 5% і 8% адпаведна.
Па выніках праведзенай Камітэтам дзяржкантролю работы адменены выдадзеныя дакументы аб адпаведнасці патрабаванням па якасці і бяспецы на імпартныя мыйныя сродкі, вынікі выпрабаванняў якіх не адпавядаюць патрабаванням ДАСТ «Сродкі для мыцця. Агульныя тэхнічныя ўмовы». Уведзена забарона на іх увоз і рэалізацыю ў Рэспубліцы Беларусь.

Усе навіны