Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Прэс-цэнтр / Навіны

Леанід Анфімаў прыняў удзел у рабочай паездцы Прэзідэнта Беларусі ў Гомельскую вобласць

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў прыняў удзел 14 лютага 2020 года ў рабочай паездцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Гомельскую вобласць. 

Кіраўнік дзяржавы наведаў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і пабудаваны на яго базе завод сульфатнай беленай цэлюлозы, азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну, вынікамі рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і работай новага прадпрыемства. 

У ходзе рабочай паездкі Леанід Анфімаў праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі ў ААТ "СветлагорскХімвалакно" і домабудаўнічым камбінаце, на якіх Старшыня Камітэта дзяржкантролю пабываў напярэдадні.  
Чытаць усе навіны