Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Прэс-цэнтр / Навіны

Леанід Анфімаў прыняў удзел у дакладзе Кіраўніку дзяржавы па праекце ўказа "Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка 2020 года заслухаў даклад аб прапанаваных зменах у парадку рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку. Кіраўніку дзяржавы быў унесены на разгляд праект указа "Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны". 

У дакладзе Прэзідэнту прынялі ўдзел Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, віцэ-прэм'еры Уладзімір Дворнік і Юрый Назараў, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа. 

Кіраўнік дзяржавы, падрабязна азнаёміўшыся з дакументам і заслухаўшы даклады аб прапанаваных зменах, даручыў дапрацаваць праект указа і на працягу бліжэйшага часу ізноў унесці яго на разгляд.  
Чытаць усе навіны