Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

18.03.2020

Леанід Анфімаў пабываў у доме мiнчанiна, які скардзіўся на валакіту раённых уладаў пры ўзгадненні праведзенай рэканструкцыі яго кватэры

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў асабіста азнаёміўся са спрэчнай сітуацыяй, якая ўзнікла паміж жыхарамі аднаго з сядзібных блакіраваных дамоў па сталічнай вуліцы Валгаградскай і адміністрацыяй Першамайскага раёна. Нагодай для візіту стаў разгляд звароту ўладальніка гэтага дома ў ходзе асабістага прыёму, праведзенага кіраўніком КДК 12 сакавіка 2020 года. 


Як высветлілася ў ходзе прыёму, мужчына, які пражывае разам з сям'ёй у прыватным домаўладанні, звярнуўся ў раённую адміністрацыю з праектам рэканструкцыі дома ў частцы пераробкі гарышча пад мансарду. Праект быў узгоднены ў лютым 2018 года. Аднак са жніўня 2018 года адміністрацыя Першамайскага раёна адмовілася прымаць кватэру пасля яе рэканструкцыі ў эксплуатацыю, матывуючы тым, што маюцца прыкметы шматкватэрнасцi (без іх канкрэтызацыі). 


Азнаёміўшыся з дакументамі і наведаўшы жылы дом, кіраўнік КДК выказаў адназначнае меркаванне, што ў дадзенай сітуацыі не маецца відавочных прыкмет шматкватэрнасцi, праблема, якая ўзнікла, шмат у чым надуманая. 


Леанід Анфімаў даў зацікаўленым службам тыдзень на разгляд усіх нюансаў і прыняцце рашэння.  

Усе навіны