Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

04.09.2020

Калектыву Камітэта дзяржаўнага кантролю прадстаўлены новы кіраўнік Васіль Герасімаў


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка 4 верасня 2020 года прадставiў калектыву Камітэта дзяржаўнага кантролю новага кіраўніка Васіля Герасімава, які прыступіў да выканання абавязкаў Старшыні КДК.
«Учора Прэзідэнтам прыняты кадравыя рашэнні аб назначэнні Івана Тэртэля Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Васіля Герасімава - выконваючым абавязкі Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. Перад новымі кіраўнікамі ведамстваў пастаўлены канкрэтныя задачы, скарэкціраваныя з улікам сённяшняй абстаноўкі, - адзначыў Ігар Сяргеенка. - Абедзве структуры працуюць па шэрагу матэрыялаў сумесна, рука аб руку, выконваючы задачы па абароне эканамічнай бяспекі, барацьбе з карупцыяй, фінансавымі злачынствамі, казнакрадствам. Задача стаіць адзіная для абодвух ведамстваў: абарона нацыянальных інтарэсаў, інтарэсаў нашай краіны і нашых людзей».
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта павіншаваў Васіля Герасімава з назначэннем, пажадаў яму поспехаў у працы.
Выконваючы абавязкі кіраўніка кантрольнага ведамства запэўніў, што Камітэт дзяржкантролю і Камітэт дзяржбяспекі будуць і надалей працаваць у цеснай сувязi, захоўваючы і памнажаючы ўзаемадзеянне.
У сваю чаргу Іван Тэртэль адзначыў, што ў Камітэце дзяржкантролю працуюць спецыялісты высокага класа. Паводле яго слоў, гэта моцны калектыў, які спраўляецца з пастаўленымі Кіраўніком дзяржавы задачамі.

Усе навіны