Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

31.08.2021

Больш за 100 работнікаў гродзенскіх камерцыйных арганізацый атрымлівалі заробак «у канверце»


Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць двух жыхароў Гродзенскай вобласці.
З мэтай ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў яны зарэгістравалі 15 суб'ектаў гаспадарання, якія займаліся рознічным гандлем аксэсуараў да мабільных тэлефонаў. Рэалізацыя ажыццяўлялася на 39 гандлёвых аб'ектах па ўсёй Беларусі.
Работнікамі фінансавай міліцыі ўстаноўлена, што гэтыя кампаніі былі створаны з мэтай штучнага драбнення бізнесу. Выручка, якую атрымлівалi, падзялялася паміж усімі 15 суб'ектамі гаспадарання, дзякуючы чаму яны неправамерна карысталіся прэферэнцыямі спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. У выніку са студзеня 2016 года па сакавік 2020 года арганізатары злачыннай дзейнасці сістэматычна заніжалі падаткаабкладаемую базу падкантрольных камерцыйных структур.
Таксама ў дадзеных арганізацыях скрывалася частка выручкі, атрыманая ад рэалізацыі тавараў за наяўны разлік. Высветлілася, што многім пакупнікам выдаваліся падробленыя чэкі, самастойна вырабленыя супрацоўнікамі гандлёвых аб'ектаў. У выніку каля паловы рэальнай выручкі заставалася па-за зонай кантролю касавага абсталявання. Агульны памер утоенай выручкі склаў не менш 5,9 млн. рублёў.
Пры гэтым частка няўлічанай выручкі накіроўвалася на выплату зарплаты «у канверце», якую атрымлівалі больш за 100 працаўнікоў прадпрыемства. Афіцыйна ім выплачвалася каля 300 рублёў, астатнюю частку - ад 400 да 1000 рублёў - выдавалі «ў канверце». Агульная сума такіх выплат перавысіла 562 тыс. рублёў. З іх не былі выплачаны адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ў памеры 200 тыс. рублёў.
Па матэрыялах праведзенай фінансавай міліцыяй праверкі ў дачыненні да арганізатараў супрацьпраўнай дзейнасці пракуратурай Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа.

Усе навіны