Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Навіны

05.08.2020

5 жніўня 2020 года адзначаецца 28-годдзе з дня ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю


5 жніўня 2020 г. спаўняецца 28 гадоў з дня ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў. У гэты дзень 5 жніўня 1992 г. у Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь створана ўпраўленне падатковых расследаванняў, якое з'явілася родапачынальнікам дзеючай сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
За сваю 28-гадовую гісторыю органамі фінансавых расследаванняў назапашаны багаты прафесійны вопыт і выпрацаваны эфектыўныя метады барацьбы з эканамічнымі і карупцыйнымі злачынствамі, значная ўвага надаецца папярэджанню правапарушэнняў у эканамічнай сферы і ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх здзяйсненню.
Сёння прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці фінансавай міліцыі з'яўляюцца выяўленне і спыненне маштабных злачынных эканамічных і карупцыйных схем, супрацьдзеянне неабгрунтаванаму пасрэдніцтву, а таксама кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, што накіроўваюцца на выкананне мерапрыемстваў дзяржаўных праграм і буйных інвестыцыйных праектаў.

Усе навіны