Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Часопіс

З другога паўгоддзя 2011 г. пачаўся выпуск афіцыйнага друкаванага выдання Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь - штоквартальнага часопіса “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі”.

На старонках часопіса будзе размяшчацца інфармацыя аб тыповых парушэннях, якiя выяўляюцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю, іншымі кантралюючымі і нагляднымі органамі, каментарыі да нарматыўных актаў, што тычацца кантрольнай дзейнасці, адказы на найбольш важныя і складаныя пытанні, звязаныя з выкананнем заканадаўства.

Камітэт дзяржкантролю будзе інфармаваць чытачоў аб правах кіраўнікоў прадпрыемстваў пры правядзенні праверак, публікаваць матэрыялы аб выніках значных кантрольных мерапрыемстваў, ініцыятывах кантрольнага ведамства па змяненні заканадаўства, узаемадзеянні кантралюючых органаў з бізнес-супольнасцю, выкананні палажэнняў Дырэктывы №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці у Рэспубліцы Беларусь”.

Чытачы часопіса даведаюцца аб ініцыятывах Камітэта дзяржкантролю па змяненні заканадаўства, якія пасля прымаюцца на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы і Урада, выніках найбольш значных праверак, выніках разгляду важнейшых пытанняў на пасяджэннях калегіі Камітэта.

Мы разлічваем, што часопіс “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі” стане агульнай інфармацыйнай пляцоўкай для іншых кантралюючых і наглядных органаў, у рамках якога плануецца паведамляць аб выніках праверак, якія праводзяцца нашымі калегамі, публікаваць тлумачэнні да прымянення асобных лакальных нарматыўных актаў, па якіх працуюць дадзеныя ведамства.

Падпісны індэкс часопіса “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі” ў каталогу РУП “Белпошта”:

015372

для юрыдычных асоб

01537

для фізічных асоб

Часопіс “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі” выходзіць у сакавіку, чэрвені, верасні і снежні.