Кампетэнцыя органаў фінансавых расследаванняў як органаў дазнання
Органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ажыццяўляюць дазнанне па крымiнальных справах аб карупцыйных злачынствах у эканамічнай сферы, а таксама аб злачынствах, прадугледжаных наступнымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
Артыкул 225. Невяртанне з-за мяжы валюты;
Артыкул 226. Незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер;
Артыкул 226-1. Незаконныя выкарыстанне альбо раскрыццё звестак, унесеных у рэестр уладальнікаў каштоўных папер, або інфармацыі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці эмітэнта каштоўных папер;
Артыкул 226-2. Незаконныя дзеянні з простымі і (або) пераводнымі вэксалямі;
Артыкул 226-3. Маніпуляванне рынкам каштоўных папер;
Артыкул 227. Падробка рашэння аб выпуску альбо праспекта эмісіі каштоўных папер;
Артыкул 233. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі);
Артыкул 234-1. Незаконнае распараджэнне грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках суб’екта гаспадарання;
Артыкул 235. Легалізацыя (“адмыванне”) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам;
Артыкул 237. Незаконнае атрыманне крэдыту або субсідыі;
Артыкул 238. Ілжывая эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва);
Артыкул 239. Утойванне эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва);
Артыкул 240. Наўмысная эканамiчная неплацежаздольнасць (банкруцтва);
Артыкул 241. Перашкода пакрыццю страт крэдытору (крэдыторам);
Артыкул 242. Ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці;
Артыкул 243. Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў;
Артыкул 245. Усталяванне ці падтрыманне манапольных цэн;
Артыкул 261-1. Выраб, збыт або выкарыстанне падробленых акцызных марак Рэспублікі Беларусь.