Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Гісторыя стварэння

5 жніўня 1992 г. – у Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь створана ўпраўленне падатковых расследаванняў (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1992 г. № 485 «Пытанні ўмацавання падатковай службы»).

2 снежня 1992 г. – на ўпраўленне падатковых расследаванняў Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і адпаведныя падраздзяленні падатковых расследаванняў у дзяржаўных падатковых інспекцыях ускладзена функцыя дазнання па справах аб парушэннях заканадаўства аб прадпрымальніцтве і падатках і іншых справах, аднесеных законам да iх распараджэння (Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1992 г. № 1995 XII «Аб ускладанні на ўпраўленне падатковых расследаванняў і яго падраздзялення функцыі дазнання»).

18 студзеня 1994 г. – органам падатковых расследаванняў Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь дано права ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць (Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 1994 г. № 2710-XII «Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці»).

11 лютага 1998 г. – на базе галоўнага ўпраўлення падатковых расследаванняў Дзяржаўнага падатковага камiтэта створаны Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 г. № 71 «Аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь»).

22 снежня 1998 г. – зацверджаны тэкст Прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 1998 г. № 614 «Аб зацвярджэнні тэксту Прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь»).

4 чэрвеня 2001 г. – прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 30-З «Аб органах фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь».

24 верасня 2001 г. – Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь далучаны да Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 «Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь»).

2 лістапада 2001 г. – на базе Дзяржаўнага камітэта фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь створаны Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. № 617 «Аб мерах па ўдасканаленні сістэмы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»).

20 снежня 2007 г. – зацверджаны Палажэнне аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дысцыплінарны статут і тэкст прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 660 «Аб некаторых пытаннях органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю»).

16 ліпеня 2008 г. – прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 413-З «Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь».

11 лютага 2009 г. – зацверджаны Палажэнне аб Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Палажэнне аб геральдычным знаку - эмблеме органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, яго апісанне і выява, Палажэнне аб нагрудным знаку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю «Выдатнiк фiнансавай мiлiцыi» і яго апісанне (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2009 г. № 87 «Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю»).

1 студзеня 2012 г. – у сувязі з уступленнем у сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2011 г. № 409 «Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» з сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю вылучаны падраздзялення папярэдняга расследавання.

6 лютага 2013 г. – Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўручаны сцяг, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 328 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў Камітэта дзяржаўнага кантролю».

5 жніўня 2014 г. – зацверджаны сцяг Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, форма адзення i знакi адрознення па спецыяльным званням работнікаў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2014 г. № 395 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю»).