Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь

Геральдыка

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 года № 328 “Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных тытулаў Камітэта дзяржаўнага кантролю” зацверджаны геральдычны знак Камітэта дзяржаўнага кантролю, геральдычны знак Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю, а таксама сцяг Камітэта дзяржкантролю, сцяг Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК і сцяг Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.

Геральдычны знак Камітэта дзяржаўнага кантролю з’яўляецца адметным знакам вышэйшага кантрольнага органа Беларусі, а сцяг Камітэта дзяржкантролю - асабліва ганаровым знакам, які з’яўляецца сімвалам гонару, доблесці і славы. Геральдычны знак Камітэта дзяржаўнага кантролю ўяўляе сабой залацісты лаўровы вянок, перавіты стужкамі колераў нацыянальнага сцяга. У верхняй частцы вянка знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Беларусі, у цэнтры - сіні шчыт з серабрыстай аблямоўкай у полі якога размешчаны надпіс “Камiтэт дзяржаунага кантролю”.

Што тычыцца геральдычнага знака Дэпартамента фінансавага маніторынгу, то ён уяўляе сабой залацісты лаўровы вянок, перавіты стужкамі колераў Дзяржаўнага сцяга Беларусі. У верхняй частцы вянка знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Беларусі, у цэнтры вянка - серабрысты шчыт, у поле якога размешчаны перакрыжаваныя кадуцэй і факел на фоне зямнога шара.

Геральдычныя сімвалы Камітэта дзяржаўнага кантролю

Геральдычныя сімвалы Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю

Геральдычныя сімвалы Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю