Настройки
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная / Дэпартамент фінансавых расследаванняў / Кіраўніцтва / Франскевіч Віктар Іванавіч

Франскевіч Віктар Іванавіч

Намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1967 г. у в.Сіліцкае Крупскага раёна Мінскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаўшы кваліфікацыю “інжынер-эканаміст”. У 2015 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае і мясцовае кіраванне”.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 г. на Барысаўскім заводзе буйнапанэльнага домабудавання.

З ліпеня 1993 - у органах фінансавых расследаванняў. Да жніўня 2002 г. займаў розныя пасады ў Барысаўскім міжраённым аддзеле падатковых расследаванняў Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Мінскай вобласці і Барысаўскім міжраённым аддзеле ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску.

Са жніўня 2002 г. па чэрвень 2011 г. узначальваў Барысаўскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску.

З чэрвеня 2011 г. па кастрычнік 2013 г. займаў пасады намесніка начальніка ўпраўлення і начальніка аператыўнага ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

21 кастрычніка 2013 г. прызначаны намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” I, II і III ступені.

Палкоўнік фінансавай міліцыі.