



Главная
>
Пресс-центр
> Публикации о КГК
Пресс-центр
Публикации о КГК
06.08.2021
Каб не было «вады разладу», ці Як работа са зваротамі працуе на апярэджанне
У Гомельскай вобласці за апошнія пяць гадоў забяспечанасць жыхароў населеных пунктаў якаснай пітной вадой павялічылася з 88 да 94 працэнтаў.Такіх паказчыкаў удалося дасягнуць дзякуючы выкананню задач, пастаўленных перад рэгіёнам згодна з дзяржпраграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Між тым, у вобласці гэты сацыяльна значны стандарт жыццезабеспячэння застаецца пад пільнай увагай адказных ведамстваў.
Так, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці звяртаюць увагу, што ў асобных населеных пунктах яшчэ застаюцца пытанні да якасці паслуг водазабеспячэння. Скаргі ад грамадзян аб неналежнай якасці пітной вады неаднаразова паступалі на прамыя тэлефонныя лініі, якія арганізоўвае ведамства. Усе звароты былі ўзятыя на кантроль КДК Гомельскай воласці.
— На нядаўна праведзеную ў камітэце «гарачую лінію» звярнуўся 31 жыхар з 9 раёнаў вобласці са скаргамі на якасць пітной вады і адсутнасць стабільнага водазабеспячэння, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення кантролю за работай галін гаспадаркі КДК Гомельскай вобласці Анатоль Шчарбенка. — Высветлілася, што ў ліку асноўных прычын агучаных праблем — непрыняцце арганізацыямі ЖКГ мер па замене зношаных сетак водазабеспячэння, правядзенні прамывак сеткі і забеспячэнні неабходнага ціску ў трубаправодах. Было вызначана, што на працягу мая-чэрвеня бягучага года вада, якая падавалася ў жылыя дамы па вуліцах Крышталаўскай, Беліцкай і Каленікава ў Гомелі мела брудна-карычневы колер і прымесі.
— Гэта вымусіла жыхароў дамоў па названых вуліцах неаднаразова звяртацца на адрас арганізацыі, якая эксплуатуе. Аднак дзейсныя меры па вырашэнні дадзенага пытання выканаўцам паслуг не прымаліся, гідрапрамыўкі ўнутрыквартальнай размеркавальнай сеткі не праводзіліся. Толькі пасля звароту на «гарачую лінію» камітэта і прыцягнення да разгляду гэтага пытання мясцовых органаў улады наяўныя недахопы былі ліквідаваныя, — падкрэсліў Анатоль Шчарбенка.
У сваю чаргу, па прапанове КДК Гомельскай вобласці мясцовымі выканаўчымі органамі ліквідаваная частка наяўных недахопаў, якія ўплывалі на якасць паслуг па водазабеспячэнні. Усе выяўленыя праблемныя пытанні ўзятыя на кантроль да поўнага іх вырашэння.
Видео
Фотогалерея
Новости / Анонсы
Публикации о КГК
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2022 г.
