



Публикации о КГК
Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Магілёўскай вобласці спыніла спробу незаконнага ўвозу і рэалізацыі ў рэгіёне нехарчовай спіртавой вадкасці на суму ў 40 мільёнаў рублёў.
14 кастрычніка ў Магілёве затрымалі грузавы аўтамабіль "МАН" аднаго з прыватных прадпрыемстваў. Ён перавозіў амаль 4 тысячы літраў вадкасці для ачышчэння шкла ў аўтамабілях пры нізкіх тэмпературах. Гэты тавар расійскай вытворчасці не меў суправаджальных дакументаў, якія пацвердзілі б легальнасць увозу, а таксама не быў маркіраваны кантрольнымі знакамі Беларусі. Партыя нелегальнай спіртавой вадкасці арыштаваная, а парушальніку пагражае адміністрацыйная адказнасць — штраф у 50 мінімалак і канфіскацыя тавару. Дэпартамент фінансавых расследаванняў звяртае ўвагу, што грамадзяне, якія займаюцца нелегальным абарачэннем спіртавых вадкасцяў, могуць быць прыцягнуты і да крымінальнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
