Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная > Пресс-центр > Публикации о КГК
Пресс-центр

Публикации о КГК

27.10.2011 У абарону бульбаша

Як жыхар Бабруйскага раёна здаў вырашчаную бульбу, але толькі з дапамогай Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.
У КДК прайшла прамая лінія аб арганізацыі нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, куды звярнуўся жыхар вёскі Панкратавічы Бабруйскага раёна. Леанід Аўрамчык расказаў супрацоўнікам Камітэта пра сваю праблему з рэалізацыяй бульбы.
Спачатку ўсё было добра, і мужчына нават атрымаў грошы за здадзеную ў мясцовую краму спажывецкай кааперацыі бульбу. Аднак на нарыхтоўчым складзе бульбу Аўрамчыка нечакана забракавалі — з-за пашкоджанняў на караняплодах. Селянін не стаў спрачацца, а старанна перабраў 2 тоны бульбы і на сваім транспарце зноў прывёз бульбу на склад. Пашкоджанняў не знайшлі, але і бульбу не ўзялі: спаслаліся на адсутнасць свабоднага месца. Пазней нарыхтоўшчык запатрабаваў ад жыхара Панкратавіч вярнуць і грошы, атрыманыя за бульбу. Вось тады з сітуацыяй давялося разабрацца ўладам і спажывецкаму таварыству — пад кантролем КДК.
— Праблема вырашылася, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг Аляксандр Шпакоўскі. — Бульбу ў сельскага працаўніка забралі, грошы за яе заплачаны. Кіраўнікі крамы і склада прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
У Магілёўскай вобласці рэалізаваць лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва можна практычна ў любой сельскай краме ці нарыхтоўчым пункце. Паводле інфармацыі аблспажыўсаюза, да гэтай працы прыцягнута 966 гандлёвых арганізацыяў, 85 прыёмных пунктаў, 81 штатны і 116 раз'язных сезонных нарыхтоўшчыкаў.

 

© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2022 г.
Дизайн и разработка: БЕЛТА
Разработка версий сайта:
Группа компаний «ЦВР «Октябрьский»