



Главная
>
Пресс-центр
> Публикации о КГК
Пресс-центр
Публикации о КГК
26.05.2012
Незаконны метал
У Магілёўскай вобласці выкрылі злачынную групу, якая займалася незаконнай дзейнасцю, звязанай з набыццём, нарыхтоўкай лому і адходаў чорных металаў.
— Арганізатарам і каардынатарам дзейнасці выступіў 40-гадовы кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі з Клічаўскага раёна, а памочнікам — 28-гадовы былы работнік гаспадаркі, які часова не працуе, — удакладніў начальнік арганізацыйна-інспектарскага аддзела УДФР КДК Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — Адзін займаўся нарыхтоўкай лому на асабістым падворку, другі — транспарціроўкай і рэалізацыяй.
Незаконна набыты метал здавалі ў арганізацыю па нарыхтоўцы другаснай сыравіны, а грошы фермер выкарыстоўваў у гаспадарчай дзейнасці. Распачата крымінальная справа па фактах незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і легалізацыі матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам.
Видео
Фотогалерея
Новости / Анонсы
Публикации о КГК
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2020 г.
