Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная > Пресс-центр > Публикации о КГК
Пресс-центр

Публикации о КГК

29.12.2012 Чароўны падарунак

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаліся ў госці да выхаванцаў дзіцячага дома?інтэрната № 5, што ў горадзе Мінску.
І, як і належыць напярэдадні навагодніх свят, са шчырымі віншаваннямі, добрымі пажаданнямі і падарункамі. Ад імя работнікаў кантрольнага ведамства іх уручаў старшыня КДК Аляксандр Якабсон. Акрамя набораў цукерак для кожнага дзіцяці, Камітэт дзяржкантролю падарыў дзіцячаму дому?інтэрнату чатыры вадкакрышталічныя тэлевізары, набытыя, як і ласункі, за асабістыя сродкі супрацоўнікаў ведамства.
Да пачатку святочных мерапрыемстваў кіраўнік КДК азнаёміўся з умовамі пражывання дзяцей і пагутарыў з выхаванцамі.
Камітэт дзяржаўнага кантролю ўжо не першы год праводзіць навагоднія дабрачынныя святы для дзяцей. У апошнія два гады дзяржаўныя кантралёры наведалі са святочнымі візітамі некалькі дзіцячых устаноў. Яны павіншавалі выхаванцаў Івянецкага дома?інтэрната і прэзентавалі ім 47?дзюймовы вадкакрышталічны тэлевізар і пяць аўтаматычных пральных машын. А яшчэ раней шматлікія падарункі Камітэт дзяржкантролю ўручыў выхаванцам Старадарожскага дзіцячага дома.

© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2020 г.
Дизайн и разработка: БЕЛТА
Разработка версий сайта:
Группа компаний «ЦВР «Октябрьский»