Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная > Пресс-центр > Публикации о КГК
Пресс-центр

Публикации о КГК

10.12.2014 Большасць скардзяцца абгрунтавана

Сёлета толькі каля 12% зваротаў грамадзян у Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці прызнаны неабгрунтаванымі. Усяго ў кантрольным ведамстве зарэгістравалі каля 440 зваротаў, у тым ліку больш як 60 электронных. На асабістым прыёме пабывалі каля 260 чалавек.
– Па традыцыі асноўную масу нараканняў выклікае праца «камуналкі». У асноўным людзі звярталіся з праблемамі нясвоечасовага рамонту жылля, добраўпарадкавання двароў і іншымі. Былі разгледжаны скаргі, звязаныя з зацягваннем тэрмінаў прыватызацыі жылля і нязгодай з коштам, – паведамілі наша­му карэспандэнту ў вышэйзгаданым камітэце.
Падчас разгляду аднаго са зваротаў выкрыліся абуральныя факты.
– У віцебскай камерцыйнай фірме заработную плату выплачвалі «ў канвертах». Падчас праверкі яе дзейнасці былі выяўлены і іншыя парушэнні ў сферы падатковага заканадаўства. Усяго па матэрыялах праверкі дадаткова налічылі падаткаў і пені ў суме каля 750 мільёнаў рублёў. Камітэт звяртае пільную ўвагу на якасць і паўнату адказаў, эфектыўнасць захадаў, якія прымаюцца па абароне правоў закон­ных інтарэсаў грамадзян, – расказала начальнік аддзела камітэта Аксана Рудніцкая.
Сёлета па выніках разгляду зваротаў грамадзян і правядзення праверак па пытаннях выканання закана­даўства ўжо прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці каля 30 службовых асоб.
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2020 г.
Дизайн и разработка: БЕЛТА
Разработка версий сайта:
Группа компаний «ЦВР «Октябрьский»