Комитет государственного контроля Республики Беларусь

Новости региона

04.11.2015  Начальник главного управления контроля бюджетно-финансовой сферы Комитета государственного контроля Республики Беларусь Курлыпо А.М. провел "прямую телефонную линию" и личный прием граждан в Ганцевичском райисполкоме
3 лiстапада2015 г. ганцаўчане мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні падчас “прамой тэлефоннай лініі” і на асабістым прыёме начальніку галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандру Курлыпо. Непасрэдны ўдзел у размове з жыхарамі Ганцаўшчыны таксама прынялі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрый Баско і кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Людзі звярталіся з даволі разнастайнымі пытаннямі. Напрыклад, гараджан цікавіць, якім чынам робяцца разлікі тарыфаў на паслугі раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркай, бо, на iх думку, жыхары Ганцаўшчыны пераплачваюць і за ацяпленне, і за вываз смецця, і за гарачую ваду, і за каналізацыю. Аляксандр Міхайлавіч вельмі зацікавіўся пытаннем і адзначыў, што ў гэтай сферы заўсёды ёсць шмат пытанняў. А Дзмітрый Баско адзначыў, што сітуацыя будзе вывучана і з улікам праверкі, якая нядаўна праводзілася дзяржкантролем у РЖКГ, будзе дадзены канкрэтны адказ. Набалелым падзялілася і старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама, якая ўзняла пытанне забяспечанасці сельвыканкамаў транспартам. На сённяшні дзень ён ёсць толькі ў трох сельвыканкамах — Малькавіцкім, Нацкім і Любашаўскім. У астатніх старшыням даводзіцца выкарыстоўваць уласныя машыны і, зразумела, за свой кошт. Безумоўна, заканадаўствам у такіх выпадках прадугледжана кампенсацыя, але ўзнікае праблема размежавання карыстання машынай у службовых і ўласных мэтах. І тут, каб потым не ўзнікла прэтэнзій з боку праваахоўных органаў, прадстаўнікі мясцовай улады лічаць за лепшае браць усе расходы на сябе. Згадзіцеся — гэта даволі накладна. У тым жа сельвыканкаме на тэрыторыі 10 населеных пунктаў і ўсюды трэба даехаць і вырашаць надзённыя пытанні жыццязабеспячэння. Зразумела, тут патрэбны грошы і трэба шукаць вырашэнне гэтай праблемы, як на раённым, так і абласным узроўні. Актуальнае пытанне будаўніцтва жылля агучыла адна з жыхарак райцэнтра. Яе дачка па размеркаванні ўжо 12 гадоў працуе ў адной з сельгасарганізацый Мінскай вобласці. У свой час там на будаўніцтва жылля дзяржавай выдзяляліся льготныя крэдыты. І вось, адзін з домікаў, які, быццам бы, абяцалі жанчыне, так і застаецца недабудаваным. У арганізацыі прапануюць выкупіць яго і потым увесці ў эксплуатацыю, але і цану патрабуюць адпаведную — 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў (недабудаваны дом з участкам знаходзіцца прыкладна ў 10 кіламетрах ад Мінска — заўв. аўт.) Вось людзі і шукаюць выйсце, здаецца і стаяць у чарзе на жыллё ў арганізацыі, але рэальна пытанне не вырашаецца. Аляксандр Міхайлавіч паабяцаў разабрацца ў сітуацыі і, калі будзе магчымасць, дапамагчы.
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2021 г.
Дизайн и разработка: БЕЛТА
Разработка версий сайта:
Группа компаний «ЦВР «Октябрьский»