



Электронныя звароты
Электронныя
звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей -
грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з
патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах
Электронныя
звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня
рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не
пазней 1 месяца.
Адказы
на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас
электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым
выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або
месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спыненая перапіска.
Прававыя і арганізацыйныя асновы дзейнасці
Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органаў,
паўнамоцтвы, абавязкі і правы вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органах»
(далей - Закон).
У адпаведнасці з часткай 4 артыкула 2 Закона Камітэт дзяржаўнага кантролю
Мінскай вобласці ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на тэрыторыі адпаведнай
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, - Мінскай вобласці.
![]() |
Электронны зварот грамадзянiна | ![]() |
Электронны зварот юрыдычнай асобы (iндывiдуальнага прадпрымальнiка) |
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2020 г.

