Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Главная > Прием граждан > Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб



Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах

 Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.
 
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.

 
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.

 Электронны зварот грамадзянiна 
Электронны зварот юрыдычнай асобы (iндывiдуальнага прадпрымальнiка)
   
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2016 г.
Rating All.BY
Дизайн и разработка БЕЛТА