Электронныя звароты
Электронныя
звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня
рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не
пазней 1 месяца.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не
ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца
знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы,
упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных
асоб);
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць
разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве,
грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным,
крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае
парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных
працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў
адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і
разгляду такіх зваротаў;
- ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены
паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не
ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту
па сутнасці;
- з заяўнікам спыненая перапіска.
Прававыя і арганізацыйныя асновы дзейнасці
Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органаў,
паўнамоцтвы, абавязкі і правы вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органах»
(далей - Закон).
У адпаведнасці з часткай 4 артыкула 2 Закона Камітэт дзяржаўнага кантролю
Мінскай вобласці ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на тэрыторыі адпаведнай
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, - Мінскай вобласці.
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2020 г.