Электронныя звароты Гомель
эта страница на русском языке
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных
прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў
адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года
”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011
года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“электронны зварот выкладаецца на
беларускай або рускай мовах
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не
пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і
праверкі - не пазней 1 месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў
электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце,
альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання)
грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках,
устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Аб зваротах
грамадзян і юрыдычных асоб“.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты,
якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца
жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання,
прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва
ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным
судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым
працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое
вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных
працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з
заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не
ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па
сутнасці;
- з заяўнікам спыненая перапіска.
© Комитет государственного контроля Республики Беларусь, 2011-2020 г.